:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з удзельнікамі XVI Сербска-Беларускага сімпозіума па фізіцы і дыягностыцы лабараторнай і астрафізічнай плазмы

27.08.2026 г.

26 жніўня 2026 г. у Пасольстве адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь Сяргея Маліноўскага з беларускай дэлегацыяй, якая прыняла ўдзел у XVI Сербска-Беларускім сімпозіуме па фізіцы і дыягностыцы лабараторнай і астрафізічнай плазмы.
Візіт групы беларускіх вучоных у г.Бялград стаў працягам навуковага ўзаемадзеяння паміж Інстытутам фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фізічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, які рэалізуецца больш за 30 гадоў.
Падчас гутаркі ў Пасольстве кіраўнік беларускай дыпмісіі праінфармаваў навуковых супрацоўнікаў Інстытута фізікі НАН Беларусі і прадстаўніка Фізічнага факультэта Бялградскага універсітэта аб актуальным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія ў розных сферах у рамках традыцыйна дружалюбных двухбаковых адносін, адзначыў сімвалічнасць станоўчага кантакту навуковых колаў дзвюх краін у галіне фізікі, важнасць яго далейшага развіцця.
Адбыўся абмен думкамі аб магчымасцях пашырэння ўзаемадзеяння паміж профільнымі навукова-даследчымі ўстановамі дзвюх краін, рэалізацыі двухбаковых праектаў, а таксама ўдзелу ў тэматычных міжнародных канферэнцыях.
У ходзе знаходжання ў г.Бялградзе беларуская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у Міжнародным сімпозіуме па фізіцы іянізаваных газаў (SPIG 2026) у Сербскай акадэміі навук і мастацтваў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці