:

Аб беларуска-сербскіх кансультацыях паміж МЗС

25.06.2026 г.

24 чэрвеня 2026 г. у г.Мінску адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Сербія. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Ігар Сякрэта, сербскую – Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Дам'ян Ёвіч.


Падчас змястоўных і канструктыўных перамоў удзельнікі кансультацый прадметна абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, надаўшы асаблівую ўвагу эканамічнаму ўзаемадзеянню. Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт асноўных глабальных і рэгіянальных праблем і пацвердзілі блізкасць падыходаў Беларусі і Сербіі па большасці з іх. Бакі дамовіліся падтрымліваць інтэнсіўны дыялог на ўсіх узроўнях. 


Таго ж дня Д.Ёвіч быў прыняты Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максімам Рыжанковым. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні беларуска-сербскага супрацоўніцтва. 

Крыніца: https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b60e3707bcf8dbbb.html 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці