:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага са студэнтамі Філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта

11.12.2025 г.

8 снежня 2025 г. на Філалагічным факультэце Бялградскага ўніверсітэта адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргея Маліноўскага са студэнтамі, якія вывучаюць беларускую і рускую мовы.


Мерапрыемства прайшло ў інтэрактыўным фармаце.Студэнты прадставілі падрыхтаваныя імі прэзентацыі на беларускай і сербскай мовах аб прыродных сімвалах, прыгажосці і славутасцях Беларусі і Сербіі, якія суправаджаліся маляўнічымі фатаграфіямі і слайдамі. Пасол, са свайго боку, дапоўніў прэзентацыі цікавымі фактамі, якія датычацца беларускіх сімвалаў у розных сферах, пры гэтым асобная ўвага была ўдзелена сучасным дасягненням Беларусі.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі запрасіў прысутных да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах, якія плануюцца пад эгідай Пасольства Беларусі, адзначыў гатоўнасць садзейнічаць далейшай актывізацыі міжвузаўскага ўзаемадзеяння. Адзначыўшы высокі ўзровень валодання беларускай мовай у студэнтаў, Пасол выказаў упэўненасць, што іх веды будуць запатрабаваны ў тым ліку для развіцця беларуска-сербскага супрацоўніцтва і пажадаў ім далейшых поспехаў у вучобе.
Сустрэча была арганізавана ва ўзаемадзеянні з кафедрай славістыкі Філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта пры непасрэдным удзеле яе кіраўніка Алены Гініч і выкладчыка беларускай і рускай моў Святланы Галяк.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці