:

Аб сустрэчы Пасла Рэспублікі Беларусь са Старшынёй Урада Аўтаномнага краю Ваяводзіна Рэспублікі Сербія

21.05.2025 г.

20 мая 2025 г. у г.Нові-Сад адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргея Маліноўскага са Старшынёй Урада Аўтаномнага краю Ваяводзіна Маяй Гойковіч.


У сустрэчы таксама прынялі ўдзел ганаровыя консулы Беларусі ў г.Белградзе Драгамір Карыч і ў г.Нові-Сад Драгалюб Швоня, прадстаўнікі беларускай дзелавой дэлегацыі, якая прыбыла ў Сербію для ўдзелу ў шэрагу эканамічных форумаў.


У ходзе змястоўнай размовы адбыўся абмен думкамі аб перспектывах беларуска-сербскага супрацоўніцтва з улікам існуючых праграм развіцця ў абедзвюх краінах, актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Аўтаномным краем Ваяводзіна і г.Нові-Сад з Гомельскай вобласцю і г.Гомелем у розных галінах, перш за ўсё эканамічнай, у рамках існуючых пагадненняў аб супрацоўніцтве і пабрацімскіх сувязях.
Абмеркавана падрыхтоўка візіту ў Беларусь дэлегацыі Аўтаномнага краю Ваяводзіна.
Адзначана, што гэта сустрэча ўяўляе сабой важны крок на шляху далейшай актывізацыі беларуска-сербскага супрацоўніцтва і яго міжрэгіянальнага вымярэння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці