Аб удзеле Пасла Беларусі С.Маліноўскага ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці пачатку Другой сусветнай вайны ў Югаславіі
06.04.2026 г.6 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі і аташэ Пасольства па пытаннях абароны Сяргей Лаўшук прынялі ўдзел у цэнтральнай дзяржаўнай цырымоніі, прысвечанай Дню памяці пачатку Другой сусветнай вайны ў Югаславіі, якая прайшла на Алеі памяці ахвяр нацысцкіх бамбардзіровак Бялграда, ажыццёўленых 6 красавіка 1941 года.
Фота: Лола Джорджэвіч