Аб наведванні Філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта
22.05.2026 г.22 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі па запрашэнні Славянскага таварыства Сербіі наведаў Філалагічны факультэт Бялградскага ўніверсітэта, дзе прыняў удзел у Дні славянскага пісьменства.
У ходзе наведвання Філалагічнага факультэта кафедры славістыкі была перададзена падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі калекцыя кніг, часопісаў і слоўнікаў для выкарыстання пры вывучэнні беларускай мовы.
У ходзе размовы з кіраўніцтвам і выкладчыкамі кафедры абмеркаваны перспектывы далейшага ўзаемадзеяння і правядзення сумесных тэматычных мерапрыемстваў