:

Аб візіце Пасла С.Маліноўскага ў муніцыпалітэт Кнiч

12.12.2025 г.

10 снежня 2025 г. адбыўся візіт Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага ў муніцыпалітэт Кнiч. У рамках праграмы візіту прайшлі перамовы з кіраўніком муніцыпалітэта Срэчка Iлiчэм і старшынёй сходу дэпутатаў Святланай Анджэліч, у ходзе якіх была прадстаўлена інфармацыя аб патэнцыяле і магчымасцях сербскага рэгіёну, адзначана важнасць міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў рамках традыцыйна дружалюбных беларуска-сербскіх адносін, абмеркаваны перспектывы ўстанаўлення прамых сувязей з беларускімі партнёрамі, развіцця кантактаў у эканамічнай, турыстычнай і іншых сферах.

У мерапрыемствах візіту таксама прыняло ўдзел кіраўніцтва Таварыства сербска-руска-беларускага сяброўства на чале з Драганам Логвінавым.

З мэтай азнаямлення з турыстычным і эканамічным патэнцыялам рэгіёну было арганізавана наведванне манастыра Каменац і этнагаспадаркі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці