Хварэем за нашу каманду па футболе!!!
15.03.2023 г.15 сакавіка 2023 года прадстаўнікі Пасольства наведалі футбольны матч Беларусь-Данія (дзяўчаты да 17 гадоў), які прайшоў у г.Стары Пазоў у рамках другога адборачнага раунда Чэмпіянату Еўропы 2022/2023.
Нашы спартсменкі прадэманстравалі ўстойлівы характар і высокае майстэрства, настойліва змагаліся за перамогу, але ў выніку ўсё ж уступілі саперніцам.
Усіх аматараў спорту запрашаем наведаць наступны матч, які адбудзецца 18 сакавіка б.г. у 14.00 у г.Стары Пазаў, і падтрымаць нашых футбалістак, якія згуляюць са зборнай Сербіі.