Аб правядзенні прыёму ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02.07.2026 г.1 ліпеня 2026 г. у г. Бялградзе Пасольствам Беларусі ў Сербіі быў праведзены прыём у гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Гасцямі мерапрыемства сталі Міністр Урада Рэспублікі Сербія (без партфеля) М.Паповіч, адказны за міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва і грамадскае становішча царквы ў краіне і за мяжой, Міністр спорту З.Гайіч, віцэ-спікер Народнай скупшчыны Рэспублікі Сербія Й.Яніч, высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы, занятасці, ветэранаў і сацыяльных спраў, Міністэрства сельскай, лясной і воднай гаспадаркі, паслы Расійскай Федэрацыі, Азербайджана і Казахстана, кіраўнікі дыпмісій шэрагу краін Паўднёва-Усходняй Амерыкі, прадстаўнікі СМІ, грамадскага і культурнага жыцця Сербіі.
У прамове Пасла перад гасцямі былі адлюстраваны асаблівая значнасць святкавання Дня незалежнасці ў Беларусі як галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці, адной з асноў нацыянальнай ідэнтычнасці і важнейшых дат у гісторыі беларускага народа, адзначаны дасягненні сучаснай Беларусі ў эканоміцы і іншых сферах, выдзелены асноўныя актуальныя напрамкі знешнепалітычных дзеянняў Беларусі, прыцягнута ўвага да намаганняў нашай краіны па прасоўванні тэматыкі еўразійскай бяспекі, ініцыятыве Беларусі па распрацоўцы Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі.

Акцэнтаваны традыцыйна дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, важнасць дыялогу і кантактаў на вышэйшым узроўні, працэс актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, яго асноўныя падзеі ў гэтым годзе, сумесная гістарычная памяць і ўдзел сербскіх дэлегацый у памятных мерапрыемствах у Беларусі, прысвечаных 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У якасці важнага фактару для нарошчвання двухбаковых кантактаў, праектаў і сувязей адзначаны маючы адбыцца ўдзел Беларусі ў выставе ЭКСПА-2027 у г.Бялградзе.
На прыёме прагучалі беларускі і сербскі гімны, выкананыя Д.Ісаковіч, быў прадэманстраваны відэафільм аб выдатных мясцінах і дасягненнях Рэспублікі Беларусь. Госці змаглі пазнаёміцца з народнымі строямі, беларускімі прадуктамі і напоямі.