:

Аб прыёме з нагоды Дня абаронцаў Айчыны

05.03.2024 г.

29 лютага 2024 года Пасольствам сумесна з Аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве ў г.Бялградзе быў праведзены прыём з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


У мерапрыемстве, якое праходзіла ў гістарычнай зале Аэраклуба, прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства абароны і Генеральнага штаба, генералы і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Сербія, прадстаўнікі дыпламатычнага і ваенна-дыпламатычнага корпуса, палітычныя і грамадскія дзеячы, панаровыя консулы Беларусі ў Сербіі.
Пасол С.Маліноўскі звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім адзначыў значэнне свята для Рэспублікі Беларусь, падыходы нашай краіны да забеспячэння бяспекі, захаванне памяці аб подзвігу народа-пераможцы ў Вялікай Айчыннай вайне, чаму надаецца асаблівае значэнне ў бягучы год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пацверджана гатоўнасць і зацікаўленасць беларускай сароны ў прадаўжэнні ўзаемадзеяння і кантактаў з сербскімі партнёрамі па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку ў сферы гарантавання бяспекі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці