:

Аб наведванні спартсменамі і трэнерамі зборнай Беларусі па боксе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сербіі

02.05.2024 г.

   26 красавіка 2024 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Сербіі адбылася сустрэча беларускіх дыпламатаў з членамі беларускай спартыўнай дэлегацыі, якая прыбыла ў г.Бялград для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы па боксе.


   Пасол Беларусі Сяргей Маліноўскі праінфармаваў беларускіх спартсменаў аб рабоце дыпмісіі, расказаў аб цікавых момантах з гісторыі беларускай замежнай установы ў г.Бялградзе.
   Падчас сяброўскай гутаркі спартсмены і трэнеры атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць, у тым ліку аб развіцці беларуска-сербскіх адносін.


   Пры садзейнічанні дыпмісіі члены беларускай дэлегацыі здзейснілі экскурсію ў Храм Святога Савы і азнаёміліся з гістарычнай крэпасцю Калемегдан у г.Бялградзе.
   Па запрашэнні кіраўніцтва беларускай дэлегацыі пасол і супрацоўнікі Пасольства аказвалі падтрымку ў якасці балельшчыкаў беларускім удзельнікам фінальнай стадыі спаборніцтваў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці