Аб выставе, прысвечанай Народнаму паэту Беларусі Петрусю Броўцы
30.06.2025 г.27 чэрвеня 2025 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія ў фармаце літаратурнай гасцёўні была праведзена выстава, прысвечаная 120-годдзю выдатнага беларускага паэта і пісьменніка Петруся Броўкі.
У сваім прывітальным звароце да ўдзельнікаў Пасол Сяргей Маліноўскі падкрэсліў значнасць і маштаб асобы і творчасці П.Броўкі, адзначыў не толькі яго талент як паэта, празаіка, перакладчыка, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры, але і як грамадскага дзеяча, шматгадовага старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».
Дзякуючы выставачнай экспазіцыі, падрыхтаванай Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурным музеем Петруся Броўкі, прысутныя змаглі азнаёміцца з асноўнымі жыццёвымі вехамі і найбольш яркімі момантамі яго творчага шляху.
У час мерапрыемства, у тым ліку пры ўдзеле запрошаных гасцей – прадстаўнікоў студэнцкай і навучэнскай моладзі, грамадскасці, вершы беларускага паэта прагучалі на трох мовах: беларускай, рускай і сербскай.