Аб сустрэчы Пасла Валерыя Брылёва з дырэктарам Нацыянальнай паштовай службы Сербіі Зоранам Джорджэвічам.
01.04.2021 г.1 красавіка 2021 года Пасол Брылёў В.А. правёў сустрэчу з дырэктарам Нацыянальнай паштовай службы Сербіі (Пошта Сербіі) З.Джорджэвічам (да гэтага прызначэння ўзначальваў Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Сербіі, а раней — Міністэрства абароны Сербіі), падчас якой былі абмеркаваны пытанні перспектыўнага супрацоўніцтва ў галіне перасылкі поштай малагабарытнай прадукцыі.
У ходзе гутаркі было адзначана, што тэма павелічэння аб'ёмаў паштовых перасыланняў падчас распаўсюду каранавіруса вельмі актуальна для абодвух бакоў. Аб'ём і колькасць перасыланняў паміж краінамі можа значна ўзрасці з улікам таго, што Беларусь і Сербія падпісалі Дагавор аб свабодным гандлі і мытныя плацяжы не спаганяюцца. У мінулым годзе Пошта Сербіі актывізавала сваю дзейнасць і атрымала 20 млн. еўра чыстага прыбытку.
У гэтым годзе намечана правядзенне візіту дырэктара Нацыянальнай паштовай службы Сербіі ў Беларусь для падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве.