:

З Днём беларускага пісьменства!

04.09.2023 г.

Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
Свята сімвалізуе непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа — фігуры еўрапейскага маштабу.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, свята праходзіла ў старажытным Полацку. Затым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын. Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш.
За час правядзення Дзень беларускага пісьменства набыў агульнанацыянальны статус, стаў адным з найважнейшых ідэалагічных дзяржаўных мерапрыемстваў, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.
Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Традыцыйна ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства бяруць удзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.
Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе стаў г.Гарадок Віцебскай вобласці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці