:

Аб узнагароджанні сербскіх пераможцаў і ўдзельнікаў IX Адкрытага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Дружаць дзеці на планеце»

18.12.2024 г.

18 снежня 2024 г. у беларускім Пасольстве ў г.Белградзе адбылася цырымонія ўзнагароджання сербскіх удзельнікаў IX Адкрытага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Дружаць дзеці на планеце», арганізаванага Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры садзейнічанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


Усім дзецям дашкольнага ўзросту з Бялграда і Нові Сада, якія прынялі ўдзел у конкурсе, былі перададзены памятныя дыпломы і ўручаны салодкія прызы, падрыхтаваныя дыпмісіяй. Асабліва адзначаны былі лепшыя малюнкі, удастоеныя першага і трэцяга месца ў сваёй катэгорыі, адабраныя прафесійным журы з больш як 10000 конкурсных дзіцячых работ з 27 краін свету.


Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі падзякаваў кіраўнікам сербскіх дашкольных устаноў, іх выхаванцам, а таксама бацькам, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі, за цікавасць да беларускага дзіцячага конкурсу, павіншаваў яго прызёраў і ўдзельнікаў, пажадаў усім прысутным далейшых творчых поспехаў, і выказаў надзею, што ў будучым яны змогуць бліжэй пазнаёміцца з Беларуссю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці