Аб візіце Пасла С.Маліноўскага ў Абрэнавац
16.06.2026 г.15 чэрвеня 2026 г. адбыўся візіт Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага ў Абрэнавац, падчас якога прайшлі перамовы з кіраўніком муніцыпалітэта Мілашам Пекавічам, была адкрыта фотавыстава «Суверэнная Беларусь».
У час размовы ў муніцыпалітэце быў падкрэслены дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, адзначана важнасць развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Абмеркаваны магчымасці ўзаемадзеяння ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
На адкрыцці фотавыставы Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Суверэнная Беларусь» у будынку Бібліятэкі ім. В.Аксянціевіча ў цэнтры Абрэнаўца, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў муніцыпалітэта, СМІ і грамадскасці, пасол С.Маліноўскі выказаў падзяку адміністрацыі Абрэнаўца і кіраўніцтву бібліятэкі за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі.
Выказаў надзею, што прадстаўленыя на выстаўцы фатаграфіі, якія адлюстроўваюць прыродную прыгажосць, культуру і традыцыі, а таксама асноўныя сучасныя дасягненні суверэннай Беларусі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і многіх іншых галінах, дадуць магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца або лепш пазнаць нашу краіну.
Яскравым мастацкім момантам вернісажу сталі песні «Зроблена ў Беларусі» (на беларускай мове) і «Тама далёка» (на сербскай мове), выкананыя беларускай спявачкай Дар'яй Ісаковіч.
Фотаэкспазіцыя “Суверэнная Беларусь” у бібліятэцы працягнецца тры тыдні.