:

Аб правядзенні ў г.Бялградзе прэзентацыі фестывалю «Славянскі базар» і фотавыставы «Балканскі рытм славянскага сэрца»

10.02.2026 г.

5 лютага 2026 г. у г.Бялградзе ў прэс-цэнтры Саюза журналістаў Сербіі з удзелам Пасла Беларусі Сяргея Маліноўскага, дырэктара Дырэкцыі фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Глеба Лапіцкага, прадстаўніка фестывалю ў Сербіі Вольгі Маркавіч,сербскіх выканаўцаў Душана Свілара і Ірыны Арсеніевіч, а таксама арт-дырэктара галерэі «Аксіас» Анджэлы Мандзіч адбылася прэс-канферэнцыя для сербскіх СМІ, прысвечаная Міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».


Пасол С.Маліноўскі зазначыў, што фестываль у Віцебску з'яўляецца адным з самых паспяховых міжнародных культурных праектаў не толькі ў Беларусі, але і ў рэгіёне і адным з найбольш паспяховых прыкладаў культурнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Сербіяй. Выказаў надзею на тое, што сербская культура будзе прадстаўлена на маючым адбыцца ў 2026 годзе XXXV юбілейным «Славянскім базары».


Дырэктар фестывалю Г.Лапіцкі запрасіў сербскіх артыстаў прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах юбілейнага форуму і нагадаў, што раней Сербію на «Славянскім базары» прадстаўлялі знакамітыя ўдзельнікі, сярод якіх Д.Свіляр, І.Арсеневіч, Ф.Жмахер, С.Слаўксовіч, Ж.Яксімовіч.


Спявак Д.Свіляр падкрэсліў важнасць дыялогу праз мастацтва, зазначыўшы, што ён удзельнічаў у «Славянскім базары» ў 2016 годзе як удзельнік, а ў 2024 годзе як член жюрі.Спявачка І.Арсеніевіч падзялілася сваім багатым вопытам удзелу ў фестывалі, які, паводле яе ацэнкі, «немагчыма апісаць словамі, яго трэба ўбачыць і адчуць».
В.Марковіч нагадала, што сербскае мастацтва прадстаўлена на фестывалі пачынаючы з 1993 года, і выказала надзею на ўдзел артыстаў з Сербіі ў «Славянскім базары» ў 2026 годзе.
Арт-дырэктар галерэі «Аксіас» А.Мандзіч зазначыла, што для яе было гонарам удзельнічаць у 2025 годзе ў фестывалі як суарганізатар выставы сучасных сербскіх мастакоў.
Пасля прэс-канферэнцыі ў памяшканні галерэі «Аксіас» з удзелам шматлікіх гасцей адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця фотавыставы «Балканскі рытм славянскага сэрца», прысвечанай гісторыі фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» і ўдзелу ў ім сербскіх выканаўцаў.
Яркім мастацкім момантам цырымоніі адкрыцця сталі песенныя творчыя нумары, у тым ліку выкананне неафіцыйнага гімна фестывалю «Усе кветкі ліпеня» на сербскай мове, які быў перакладзены і выкананы беларускай спячкай Дар'яй Ісаковіч.


Фотаэкспазіцыя «Балканскі рытм славянскага сэрца» ў гістарычным цэнтры г.Белграда працягнецца два тыдні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці