:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з прадстаўнікамі Сербска-руска-беларускага таварыства дружбы

27.01.2026 г.

27 студзеня 2026 г. у Пасольстве Беларусі ў Сербіі адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь Сяргея Маліноўскага з прадстаўнікамі Сербска-руска-беларускага таварыства дружбы з рэзідэнцыяй у г.Чачак.
Падчас сяброўскай гутаркі адбылося абмеркаванне перспектыў далейшага супрацоўніцтва паміж Пасольствам і таварыствам дружбы ў розных сферах, уключаючы садзейнічанне развіццю беларуска-сербскіх эканамічных, культурных, адукацыйных, пабрацімскіх сувязей. Падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у прадаўжэнні кантактаў, намечаны канкрэтныя планы ўзаемадзеяння на 2026 год.
На заканчэнне сустрэчы Пасол падзякаваў кіраўніку таварыства дружбы Драгану Логвінаву і ўсім яго членам за актыўную работу, адзначыўшы важны ўклад народнай дыпламатыі ва ўмацаванне беларуска-сербскага дружбы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці