:

Аб удзеле Пасла Беларусі В.Брылёва ў памятным мерапрыемстве, прысвечаным 76-й гадавіне прарыву Срэмскага фронту

12.04.2021 г.

12 красавіка 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёв і Аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Іван Беразоўскі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 76-й гадавіне прарыву Срэмскага фронту. Вянок ад імя Пасольства быў ускладзены да мемарыяла паблізу горада Шыд у памяць аб савецкіх, югаслаўскіх і іншых воінах, якія загінулі на Срэмскам фронце ў восень 1944 – вясной 1945 года. 178 дзён доўжылася супрацьстаянне, загінула 14 тысяч чалавек. Пасля абвяшчэння капітуляцыі, немцы яшчэ шэсць дзён разрозненымі групамі вялі супраціўленне савецкім і югаслаўскім войскам.

У памятным мерапрыемстве прынялі таксама ўдзел Дзяржаўны сакратар Міністэрства працы, сацыяльнай аховы і па справах ветэранаў Сербіі, старшыня скупшчыны абшчыны Шыд, прадстаўнікі Урада аўтаномнага краю Ваяводзіна, Арміі Сербіі, дыпламатычнага корпуса, ветэранскіх, моладзевых і іншых грамадскіх арганізацый, а таксама шматлікія грамадзяне.

У рамках мерапрыемства Паслом праведзены гутаркі з арганізатарамі мерапрыемства, прадстаўнікамі Клуба генералаў і адміралаў Сербіі, ветэранскіх арганізацый.

У гэты ж дзень дыпламаты Пасольства ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза (надпіс на помніку) капітана Чырвонай Арміі Уладзіміра Гушчы, ураджэнца горада Бабруйска, які загінуў на Срэмскам фронце і пахаванага на сэрбскіх праваслаўных могілках у горадзе Срэмска Мітравіца.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці