:

Аб кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Сербіі

21.03.2025 г.

20 сакавіка 2025 г. у г.Бялградзе адбыўся чарговы раунд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Сербія на ўзроўні намеснікаў міністраў. Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, сербскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Дам'ян Ёвіч. Кіраўнік беларускай дэлегацыі быў прыняты Міністрам замежных спраў Рэспублікі Сербія М.Джурычам.


У рамках кансультацый бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-сербскіх адносін, у тым ліку развіццё палітычнага дыялога і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне Мінска і Бялграда на міжнародных пляцоўках, а таксама ў гуманітарнай сферы.


У ходзе знаходжання ў г.Белградзе таксама адбыліся сустрэчы Ю.Амбразевіча з Міністрам Урада Рэспублікі Сербія, які адказвае за міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва і сацыяльнае становішча царквы ў краіне і за мяжой, Н.Поповічам, членамі парламенцкай групы дружбы з Беларуссю ў Народнай скупшчыне Рэспублікі Сербія, прадстаўнікамі сербскіх дзелавых і экспертных колаў.


У ходзе праведзеных сустрэч і перагавораў быў пацверджаны традыцыйна дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, узаемная нацэленасць на далейшае пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці