:

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах з нагоды вызвалення г.Смедарава

17.10.2024 г.

16 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сербіі Сяргей Маліноўскі прыняў удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення г.Смедарава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Асноўная цырымонія ўскладання вянкоў з удзелам Пасла Беларусі адбылася ля помніка «Тры героі» ў гонар жыхароў краю, якія загінулі ў Другой сусветнай вайне.


Памяць воінаў, якія загінулі за вызваленне горада, ушанавалі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі Узброеных сіл Сербіі, Пасольства Расіі, шматлікіх ветэранскіх арганізацый, грамадскасці.
У ходзе праведзеных кантактаў і гутарак Пасла С.Маліноўскага з мэрам горада Я.Ваіновіч, намеснікам мэра У.Няшычам і старшынёй гарадскога парламента М.Перычам абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-сербскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.


У час знаходжання ў г.Смедарава Пасол Беларусі таксама наведаў Краязнаўчы музей і Народную бібліятэку горада. З кіраўніцтвам устаноў культуры намечаны планы па ўзаемадзеянні з іх калегамі ў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці