Аб удзеле Пасла Беларусі С.Маліноўскага ў цырымоніях ускладання вянкоў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны
23.02.2025 г.23 лютага 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргей Маліноўскі і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня абаронцаў Айчыны.
У памятных цырымоніях, арганізаваных Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Сербія, прынялі ўдзел Пасол Расіі А.Бацан-Харчанка, аташэ па пытаннях абароны генерал-майор Г.Мажаеў, расійскія дыпламаты, ваеннаслужачыя Узброенных сіл Сербіі, прадстаўнікі сербскіх грамадскіх арганізацый.
У Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда» Пасол Беларусі ўсклаў вянкі і кветкі да помнікаў савецкім і югаслаўскім воінам, якія загінулі пры вызваленні г.Бялграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты ж дзень былі ўскладзены вянкі да Помніка салдатам, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне, і Помніку савецкім генералам і афіцэрам на гары Авала.