:

Аб выступленні Пасла Беларусі С.Маліноўскага перад студэнтамі Бялградскага ўніверсітэта

02.05.2024 г.

   26 красавіка 2024 г. адбылося выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Сяргея Маліноўскага перад студэнтамі філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, якія вывучаюць беларускую і рускую мовы.
   Падчас мерапрыемства пасол прыцягнуў увагу студэнтаў да асноўных гістарычных вехаў у гісторыі беларускіх зямель і станаўлення сучаснай Беларусі, найбольш яскравых дасягненняў незалежнай беларускай дзяржавы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах.


   Асобная ўвага была нададзена трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны і надыходзячаму 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
   У сувязі з Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе, які адзначаецца 26 красавіка па ініцыятыве Беларусі, студэнты былі азнаёмлены з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС для нашай краіны і намаганнямі беларускай дзяржавы па іх пераадоленні.

   Цікавасць у слухачоў выклікала інфармацыя аб беларускай мадэлі развіцця, ажыццяўленні Беларуссю незалежнай і міралюбівай знешняй палітыкі, а таксама аб беларуска-сербскіх адносінах.

Падчас дыскусіі былі дадзены адказы на пытанні, якія цікавілі студэнтаў. Са свайго боку, слухачы прадэманстравалі веды беларускай мовы, прадэкламаваўшы вершы беларускага аўтара і ўласнага сачынення.
  Сустрэча была арганізавана ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам кафедры славістыкі філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта пры непасрэдным удзеле выкладчыкаў беларускай і рускай моў Святланы Галяк і Наталлі Сянцюровай.
 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці