Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з Генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў Сербіі Д.Козаравым
24.04.2025 г.23 красавіка 2025 г. у МЗС Сербіі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Сяргея Маліноўскага з Генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Сербія Душанам Козаравым.
У ходзе прадметнай размовы былі абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй, узаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Акцэнтаваная ўвага ўдзелена існуючым магчымасцям і далейшым крокам па развіццю гандлёва-эканамічных сувязей.
Д.Козараў інфармаваў аб актуальных працэсах у Сербіі і больш шырокім рэгіянальным кантэксце. Адбыўся абмен думкамі па шэрагу пытанняў узаемнай цікавасці.
Бакамі падкрэслены традыцыйна дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін.
Фота МЗС Сербіі