Аб адкрыцці ў г.Бялградзе фотавыставы «Суверэнная Беларусь»
16.10.2025 г.15 кастрычніка 2024 г. у г. Белградзе ў памяшканні прэс-цэнтра Саюза журналістаў Сербіі была адкрыта фотавыстава «Суверэнная Беларусь», падрыхтаваная Пасольствам Беларусі ў Сербіі сумесна з белградскай галерэяй «Аксіас».
У ходзе цырымоніі адкрыцця, на якой прысутнічалі прадстаўнікі сербскіх міністэрстваў і ведамстваў, Народнай Скупшчыны, дыпламатычнага корпуса, СМІ і грамадскасці, пасол Беларусі ў Сербіі Сяргей Маліноўскі выказаў падзяку прадстаўнікам Міністэрства культуры Рэспублікі Сербія,кіраўніцтву і камандзе галерэі «Аксіяс» за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі экспазіцыі. Адзначыў, што супрацоўніцтва ў галіне культуры ўносіць неацэнны ўклад у развіццё міжчалавечых сувязей і дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Сербіяй.
Выказаў надзею, што прадстаўленыя на выстаўцы фатаграфіі, якія адлюстроўваюць асноўныя прыродныя прыгажосці, гістарычныя помнікі і традыцыі, а таксама сучасныя дасягненні суверэннай Беларусі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і многіх іншых галінах, дадуць магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца або лепш даведацца і зразумець нашу краіну.
Прысутных таксама прывітала дырэктар галерэі «Аксіас» Ясміна Дзябеляк, якая падзялілася сваімі асабістымі ўражаннямі ад наведвання Рэспублікі Беларусь у рамках яе нядаўняга ўдзелу ў Міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» ў якасці суарганізатара выставы сербскага сучаснага мастацтва.
Яркім мастацкім момантам цырымоніі адкрыцця выставы стала песня на беларускай мове «Зроблена ў Беларусі» (словы: Ганна Селюк, музыка: Алег Шаўмараў), выкананая беларускай спявачкай Дар'яй Ісаковіч.

Фотаэкспазіцыя «Суверэнная Беларусь» у гістарычным цэнтры г.Бялграда працягнецца два тыдні.