:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Сербіі Валерыя Брылёва з Генеральным дырэктарам кампаній «Галеніка» і «Эка Дом» Мірка Лацінавічам

05.04.2021 г.

2 красавіка 2021 года Пасол Брылёў В.А. правёў сустрэчу з Гендырэктарам кампаній «Галеніка» і «Эка Дом» М.Лацінавічам, падчас якой абмяркоўваліся пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з партнёрамі з Беларусі.
«Галеніка» зацікаўлена пастаўляць на рынак Беларусі і СНД высакаякасныя дэзінфікуючыя сродкі для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, а таксама сілікаты-складнік для разнастайных клеяў. Кампанія «Эка Дом» зацікаўлена арганізаваць у Беларусі зборачную вытворчасць панэляў з натуральнага дрэва для будаўніцтва «пад ключ» катэджаў і драўляных дамоў. З гэтых панэляў могуць збірацца будынкі любога тыпу і любых тыпаразмераў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці