:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў перамовах з кіраўніцтвам інстытута «Насенняводстве» г.Новы Сад

02.07.2021 г.

28 чэрвеня г.г. Пасол Валерый Брылёў прыняў удзел у мерапрыемстве з удзелам кіраўніцтва інстытута «Насенняводства» і Ганаровых консулаў Беларусі. Інстытут шмат гадоў супрацоўнічае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і цэлым шэрагам насенняводчых гаспадарак Беларусі, ён з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам насення на Балканах.
У Беларусь з Сербіі пастаўляліся насенне люцэрны, кукурузы, цукровых буракоў. Толькі ў мінулым годзе ў Беларусь з Сербіі было пастаўлена насення больш чым на 300 тыс. долараў ЗША. Сербскі бок выказаў зацікаўленасць у пашырэнні і паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У верасні-кастрычніку г.г. дэлегацыя інстытута з Новага Саду плануе наведаць Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці