:

Аб удзеле Пасольства ў цырымоніях ускладання вянкоў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны

23.02.2023 г.

23 лютага 2023 г. Пасол В.Брылёў і дыпламаты Пасольства ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых цырымоніях ускладання вянкоў у Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда».

Вянкі ад імя Пасольства былі ўскладзены да помніка савецкім і югаслаўскім воінам, якія загінулі пры вызваленні г.Белграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да помніка савецкаму салдату, а таксама да магіл савецкіх воінаў — выхадцаў з Беларусі.

У гэты ж дзень былі ўскладзены вянкі да Помніка салдатам, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне, і Помніку савецкім генералам і афіцэрам на гары Авала ў наваколлях г.Бялграда.

У памятных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства абароны Сербіі, мэрыі г.Бялграда, а таксама дыпмісіі Расіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці