У Беларусі 22 чэрвеня хвілінай маўчання ўшануюць памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне
21.06.2026 г.22 ЧЭРВЕНЯ ў 12.00 памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь ушануе агульнанацыянальнай хвілінай маўчання. У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема.

У гэты ж час ва ўсіх храмах будзе дадзены звон набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах — прыпыніцца рух.