Аб сустрэчы ў Міністэрстве адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі
02.04.2021 г.2 красавіка 2021 года ў Міністэрстве адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі адбылася сустрэча саветніка Пасольства В.Міхайлава з экспертным саветнікам Міністэрства С.Багданавіч (з'яўляецца сакратаром Сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве).
У ходзе гутаркі быў абмеркаваны ход рэалізацыі выканаўчай праграмы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2020-2021 гг. Было адзначана, што, нягледзячы на пандэмію, працягваецца планамерная работа па ажыццяўленні сумесных праектаў і розных напрамкаў узаемадзеяння.
Асабліва быў падкрэслены патэнцыял развіцця супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Была дасягнутая дамоўленасць актывізаваць намаганні па наладжванні і пашырэнню кантактаў паміж спецыялістамі і кампаніямі дзвюх краін у гэтай галіне.