:

Аб змяненні консульскіх дзеянняў і адміністрацыйных працэдур, якія здзяйсняюцца Пасольствам!!!

07.09.2023 г.

7 верасня 2023 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2023 г. № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў», у адпаведнасці з якім адкарэктаваны пералік консульскіх дзеянняў і адміністрацыйных працэдур, якія здзяйсняюцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян.
Згодна з палажэннямі гэтага ўказа замежныя ўстановы спыняюць ажыццяўленне ўсіх функцый, звязаных з дакументаваннем (выдача/абмен/прадаўжэнне ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт), за выключэннем выдачы пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
Усе астатнія дзеянні па выдачы і абмене дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, будуць здзяйсняцца на тэрыторыі Беларусі. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца ў замежных установах на пастаянным консульскім уліку, змогуць у далейшым звяртацца па гэтаму пытанню ў галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства. (па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь бацькоў — для асоб, якія не пражывалі ў Рэспубліцы Беларусь).
Абмен пашпартоў грамадзянам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, будзе магчымы ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
У выпадку неабходнасці прастаўлення апастыля, атрымання паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану (за выключэннем выдачы паўторнага пасведчання аб смерці), атрымання даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану (за выключэннем даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў аб смерці) таксама неабходна будзе звяртацца ў адзін з кампетэнтных органаў у Рэспубліцы Беларусь, які вызначаецца у залежнасці ад тыпу дакумента (МЗС, Мінадукацыі, Мінюст, галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў, загсы).
Важна адзначыць, што падача дакументаў для прастаўлення апастыля, атрымання паўторных пасведчанняў і даведак (паведамленняў) загс будзе магчыма толькі асабіста ўладальнікам гэтага дакумента або іншай асобай пры прад'яўленні даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.
Што датычыцца натарыяльных дзеянняў, то службовыя асобы загранустаноў не змогуць сведчыць даверанасці, але па-ранейшаму будуць сведчыць завяшчанні, згоды, адмовы, сведчыць вернасць копій дакументаў і сапраўднасць подпісу на дакументах і іншыя натарыяльныя дзеянні.
Змяненні не закранулі пытанні консульскага ўліку, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама звязаныя з грамадзянствам і афармленнем пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.
Звароты зацікаўленых асоб, пададзеныя да ўступлення ў сілу Указа, разглядаюцца ў парадку, які дзейнічаў да яго ўступлення ў сілу.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці