:

Аб сустрэчы Пасла В.Брылёва з дэпутатамі Народнай скупшчыны Сербіі

24.06.2021 г.

23 чэрвеня 2021 г. у будынку беларускай дыпмісіі Пасол Беларусі Валерый Брылёў правёў сустрэчу з актывам групы дружбы з Беларуссю ў Народнай скупшчыны Сербіі.
Ад сербскага боку прысутнічалі кіраўнік групы Драгамір Карыч, дэпутаты Марка Багданавіч і Момір Стойілкавіч.
У ходзе гутаркі былі абмеркаваны перспектывы развіцця міжпарламенцкага дыялога дзвюх краін, правядзенне ўзаемных візітаў дэпутатаў, а таксама развіццё беларуска-сербскага палітычнага дыялогу.
Пасол давёў да суразмоўцаў Зварот беларускіх дэпутатаў да сусветнай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці