:

Аб удзеле дыпламата Пасольства ў міжнародным сімпозіуме «Памятаць без тэрміну даўнасці»

28.02.2025 г.

27 лютага саветнік Пасольства П.Міронаў прыняў удзел у міжнародным сімпозіуме «Памятаць без тэрміна даўнасці. Злачынствы нацызму і генацыд народаў у гады Другой сусветнай вайны». Мерапрыемства было прымеркавана да 80-й гадавіны Перамогі над фашызмам і адбылося ў Расійскім цэнтры навукі і культуры «Рускі дом» у г.Бялградзе.


Падчас выступлення прадстаўніка Пасольства ўдзельнікі былі праінфармаваныя аб працы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, расследаванні крымінальнай справы, якая вядзецца Генеральнай пракуратурай па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, устаноўленых новых фактах злачынстваў нацысцкага рэжыму і іх пасобнікаў на беларускай зямлі


У сімпозіуме прынялі ўдзел Пасол Расіі А.Бацан-Харчанка, кіраўнік Нацыянальнага цэнтра гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Я.Малышава, дырэктар Міжнароднага даследчага цэнтра Другой сусветнай вайны ў Марыборы (Славенія) Я.Уйчыч, спецыяліст па Халакосту з Ізраіля Г.Грайф, супрацоўнікі МЗС Сербіі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, міжнародныя даследчыкі, гісторыкі, спецыялісты з Расіі, Казахстана, Сербіі, Рэспублікі Сербскай БіГ, Славеніі.

(фота- Лола Джорджевіч)

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці