:

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных 81-й гадавіне вызвалення Бялграда

20.10.2025 г.

20 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сербіі Сяргей Маліноўскі і калектыў Пасольства сумесна з аташэ па пытаннях абароны прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да 81-й гадавіны вызвалення Бялграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


У рамках Дзяржаўнай цырымоніі ў Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда» беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі і кветкі да Манумента вызваліцелям Бялграда, Вечнага агню і Помніку савецкаму салдату, а таксама да магіл савецкіх воінаў — выхадцаў з Беларусі.

Падчас урачыстага мерапрыемства, якое ўзначаліла Міністр працы, занятасці, ветэранаў і сацыяльных пытанняў Рэспублікі Сербія М.Джурджавіч-Стамянкоўскі, памяць воінаў, якія загінулі за вызваленне Бялграда, ушанавалі Міністр абароны Б.Гашыч, Міністр без партфеля М.Паповіч, прадстаўнікі Узброеных сіл Сербіі, горада Бялграда, дэлегацыя горада Масквы, паслы Расіі і Азербайджана, дыпламаты Арменіі і Казахстана, шматлікія прадстаўнікі ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, грамадскасці, жыхары сербскай сталіцы.


У гэты ж дзень Пасол Беларусі і дыпламаты беларускай замежнай установы ўсклалі вянок да Помніка савецкім ветэранам на гары Авала ў наваколлях г.Бялграда. 

(фота Л.Джорджавіч)

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці