:

Нарада па пытаннях экспарту беларускай велатэхнікі ў Сербію

14.04.2021 г.

13 красавіка 2021 года Пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў правёў нараду па пытаннях экспарту беларускай велатэхнікі ў Сербію.

Падчас сустрэчы ў Амбасадзе з удзелам патэнцыйных партнёраў абмеркаваны магчымасці стварэння ў г.Субоціца (Аўтаномны край Ваяводзіна, Рэспубліка Сербія) гандлёвай пляцоўкі для экспанавання і продажу беларускіх веласiпедаў «AIST», арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання, стварэння сумеснай вытворчасці тэхнікі.

Дасягнута дамоўленасць аб наведванні завода дэлегацыяй зацікаўленых сербскіх кампаній.

Вытворчасць у г.Мінску веласіпеднай маркі AIST, якая аб'яднала за больш чым 70 гадоў не адно пакаленне велааматараў, вядзе адлік з 1947 года.

За ўсю гісторыю пад гэтай маркай было прададзена больш за 55 мільёнаў веласiпедаў. AIST сёння – гэта 80 розных мадэляў веласiпедаў з прывабным дызайнам і сучаснай камплектацыяй. У цяперашні час AIST вядзе актыўную маркетынгавую палітыку, удзельнічае ў розных сацыяльных праектах і спартыўных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню, з'яўляецца тэхнічным партнёрам нацыянальнай каманды Беларусі па веласпорце. На роварах AIST беларускія спартсменкі ўсталявалі алімпійскі рэкорд і нацыянальныя рэкорды на велатрэку на Алімпіядзе ў Лондане.

ААТ «МотаВелаЗавод» з'яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі велавытворцаў. З 2020 года пачаты пастаўкі веласiпедаў у ЕС (Нідэрланды і Бельгія). Разам з веласiпедамi прадпрыемства выпускае квадрыцыклы (электрамабілі масай 400-500 кг), матацыклы, скутэры і мапеды, самакаты, бегавелы, інвалідныя каляскі.

www.aist-bike.by
www.mvz.by

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці