Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных 82-й гадавіне вызвалення Бялграда
20.10.2026 г.20 кастрычніка 2026 г. калектыў Пасольства сумесна з аташэ па пытаннях абароны прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да 82-й гадавіны вызвалення Бялграда ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках Дзяржаўнай цырымоніі ў Мемарыяльным комплексе «Вызваліцелям Бялграда» беларускія дыпламаты ўсклалі вянкі і кветкі да Манумента вызваліцелям Бялграда, Вечнага агню і Помніку савецкаму салдату, а таксама да магіл савецкіх воінаў — выхадцаў з Беларусі.
У ходзе ўрачыстага мерапрыемства, якое ўзначаліла Міністр працы, занятасці, ветэранаў і сацыяльных пытанняў Рэспублікі Сербія М.Джурджавіч-Стамянкоўскі, памяць воінаў, якія загінулі за вызваленне Бялграда, ушанавалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і Узброеных сіл Сербіі, горада Бялграда, паслы Расіі, Азербайджана і Казахстана, кіраўнік аддзялення пасольства Арменіі, шматлікія прадстаўнікі ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, грамадскасці, жыхары сербскай сталіцы.
У гэты ж дзень дыпламаты беларускай замежнай установы ўсклалі вянок да Помніка савецкім ветэранам на гары Авала ў наваколлях г.Бялграда.
Раней, у першай палове кастрычніка беларускія дыпламаты разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, членамі рэгіянальных ветэранскіх арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў прынялі ўдзел у памятных цырымоніях у г.Панчава і г.Пажараўцы, дзе ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў загінуўшым савецкім воінам.
(фота Л.Джорджавіч)