:

Экстраная дапамога

Тэлефон для экстранай сувязі ў непрацоўныя гадзіны і выхадныя дні: +38169641557 (Viber, WhatsApp), факс +3813616836, е-mail: serbia@mfa.gov.by.

УВАГА: дадзены нумар тэлефона прызначаны выключна для сувязі ў надзвычайных абставінах.

У выпадку неабходнасці атрымання кампетэнтнай прававой кансультацыі, звяртайцеся за дапамогай у консульскую ўстанову Беларусі.

У выпадку, калі Вы грамадзянін Рэспублікі Беларусь і затрыманы праваахоўнымі органамі, сталі удзельнікам ДТЗ альбо патрапілі ў іншую экстраную сітуацыю, якая пагражае Вашаму здароўю і бяспецы, неадкладна паведаміце пра гэта ў консульскую службу Пасольства Рэспублікі Беларусь. Праверце тэрмін дзеяння вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы. Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы, альбо зрабіце ксеракопію.

Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і старонніх запісаў. Іх у пашпарце быць не павінна. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.

Вазьміце з сабой іншыя дакументы, якія пацвярджаюць вашу асобу ў выпадку страты або крадзяжу пашпарта, і 2-3 фотаздымка, у тым ліку вашых дзяцей.

Удакладніце і майце пры сабе адрасы кампаніі, па запрашэнні якой вы адпраўляецеся за мяжу.

Не забудзьцеся арыгіналы турыстычных ваўчараў, афіцыйных запрашэнняў.

Уважліва падыдзіце да афармлення медыцынскай страхоўкі. Выбірайце правераныя агенцтвы, высветліўшы якія медпаслугі вам пададуць ў краіне знаходжання, і як яны будуць аплачвацца.

Паведаміце сваякам, сябрам аб паездцы, пакіньце нумары кантактных тэлефонаў.

Майце пры сабе кантактныя дадзеныя пасольства і консульскай установы Беларусі ў краіне, у якую вы накіроўваецеся.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці