Парадак прыёму дакументаў
♦ Асаблівасці прыёму дакументаў у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19
З улікам распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 прыём усіх грамадзян ажыццяўляецца толькі па папярэдняму запісу, за выключэннем пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання, у першую чаргу для афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь у сувязі са стратай пашпарта.
Прыём грамадзян ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці медыцынскай маскі. Да прыёму ў памяшканне консульскага аддзела Пасольства дапускаецца не больш за аднаго чалавека адначасова, у выключных выпадках — у суправаджэнні члена сям'і.
Атрымаць дадатковую інфармацыю і тлумачэнні можна па тэлефоне +381 11 36 16 938 альбо па электроннай пошце serbia@mfa.gov.by.
Папярэдне запісацца можна па тэлефоне +381 11 36 16 938 альбо па электроннай пошце serbia@mfa.gov.by
♦ Магчымасці прыёму дакументаў па пошце
Магчымасць напраўлення дакументаў па пошце разглядаецца Консульскай службай у індывідуальным парадку.
Адпаведную інфармацыю неабходна папярэдне удакладняць па тэлефоне Пасольства +381 11 36 16 938.
Адпраўка па пошце ажыццяўляецца толькі з выкарыстаннем кур’ерскіх служб дастаўкі. Пасольства не нясе адказнасці за магчымыя рызыкі, звязаныя з адпраўкай дакументаў па пошце.